
Навуковыя чытанни ў рамках камерна-музычнага фестывалю імя І. І. Салярцінскага
- Details
- Створана 07.12.2011 05:19
2–3 снежня аддзел літаратуры па мастацтве прыняў удзел у навуковых чытаннях, якія праводзяцца ў рамках штогадовага камерна-музычнага фестывалю імя І. І. Салярцінскага. Супрацоўнікамі аддзела была падрыхтавана кніжная выстава "Музычная культура Віцебска: гісторыя і сучаснасць, лёсы і падзеі" з раздзеламі "Феномен Івана Іванавіча Салярцінскага" і "Адраджэнне вялікіх традыцый", якая выклікала цикавасць у гасцей і арганізатараў чытанняў. На выстаўцы былі прадстаўлены працы Івана Салярцінскага і дакументы аб ім з фондаў бібліятэкі, а таксама матэрыялы пра сам фестываль. Для болей шырокага адлюстравання фестывальных публікацый складзены бібліяграфічны спіс "Фестываль імя І. І. Салярцінскага ў перыядычным друку", які ўключыў больш за 80 артыкулаў з мясцовага і рэспубліканскага друку.


































