
Гадзіна інфармацыі для кітайскіх студэнтаў
- Details
- Створана 07.12.2011 05:14
1 снежня ў аддзеле літаратуры па мастацтве была праведзена гадзіна інфармацыі для кітайскіх студэнтаў, якія вучацца на 5 курсе педагагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава па саецыяльнасці "Музычнае мастацтва". Будучыя спецыялісты пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе структурай, правіламі карыстання, а таксама з даведачна-бібліяграфічным апаратам і фондам аддзела літаратуры па мастацтве.


































