
Бібліятэчны ўрок пад назвай “Турыстычнымі маршрутамі Беларусі”
- Details
- Створана 16.11.2011 08:18
14 лістапада 2011 года ў СШ № 12 адбыўся бібліятэчны ўрок пад назвай "Турыстычнымі маршрутамі Беларусі", на якім выступілі супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры Кардзецкая І. У., Ціпанава Н. У., Шаўчэнка І. Н.
На cустрэчы ішла гаворка аб культуры Беларусі, гістарычных помніках беларускай архітэктуры, аб святарах зямлі беларускай. Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана электронная прэзентацыя.




































