
Дзень прававой інфармацыі
- Details
- Створана 20.10.2011 06:11
18 кастрычніка супрацоўнікі аддзела "Публічны цэнтр прававой інфармацыі" правялі Дзень інфармацыі для студэнтаў 1-га курса юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Вядучы бібліятэкар Л. Луцкевіч пазнаёміла слухачоў з новымі паступленнямі кніжных і перыядычных выданняў па прававой тэматыцы, а таксама апошнімі зменамі ў юрыдычных актах электроннай прававой базы дадзеных "Эталон". Для ўсіх удзельнікаў Дня інфармацыі былі падрыхтаваны кніжныя закладкі з інфармацыяй аб інфармацыйных рэсурсах аддзела.


































