
Лаўрэат абласной прэміі “За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” 2011 года
- Details
- Створана 18.10.2011 12:25
У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 верасня 2011 г. "Аб прэміях за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" прэмія ў намінацыі "Лепшы бібліятэчны работнік" прысуджана загадчыцы аддзела бібліятэказнаўства, навуковых даследаванняў і праблем культуры Нявейкавай Вользе Макараўне.
Калектыў Віцебскай абласной біблітяэкі віншуе калегу з прысуджэннем прэміі і жадае новых творчых ідэй і праектаў, іх паспяховай рэалізацыі, а таксама нязменнага поспеху, які будзе спадарожнічаць заўсёды і ва ўсім.


































