
Прафесійнае свята работнікаў культуры
- Details
- Створана 07.10.2011 10:02

9 кастрычніка работнікі культуры Беларусі адзначаць своё прафесійнае свята.
Дзень работніка культуры адзначаюць спецыялісты самых розных прафесій – усе, хто дапамагае нам далучацца да здабыткаў айчыннай і сусветнай культуры, глыбей зразумець і палюбіць родны край: музыканты і мастакі, супрацоўнікі бібліятэк і спецыялісты дамоў і палацаў культуры, работнікі калектываў мастацкай самадзейнасці.
Напярэдадні свята калектыў Віцебскай абласной бібліятэкі сардэчна віншуе ўсіх калег і жадае натхнення, новых творчых поспехаў і дасягненняў, святочнага настрою, здароўя, шчасця і дабрабыту!


































