
Выстава жывапісу Русланы Галінскай “Ступені”
- Details
- Створана 30.09.2011 08:00

28 верасня ў фае бібліятэкі была адкрыта выстава жывапісу Русланы Уладзіміраўны Галінскай "Ступені". У экспазіцыі прадстаўлены 15 работ, выкананых у розныя гады. Большасць карцін мастачка прысвячае тэме музыкі і Віцебску.
Руслана Галінская нарадзілася 8 ліпеня 1968 года ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. У 1990 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава і ўжо 15 гадоў выкладае ў гімназіі № 4 г. Віцебска.
З 2000 года Руслана Уладзіміраўна ўдзельнічае ў гарадскіх выставах. З работамі мастачкі знаёмы мінчане і госці сталіцы. Работы Р. У. Галінскай знаходзяцца ў асабістых калекцыях у Беларусі і замежжы.
Адкрыццё выставы адбылося напярэдадні свята Дня настаўніка. Калегі-педагогі, мастакі, паэты, выкладчыкі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салерцінскага, супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі Руслану Уладзіміраўну з двайным для яе святам, пажадалі пакарэння новых творчых вяршынь.
Запрашаем усіх жадаючых на выставу Р. У. Галінскай.


































