
Казкі зялёнага царства
- Details
- Створана 26.09.2011 10:46

21 верасня ў аддзеле дзіцячай літаратуры адбылася сустрэча з Нінай Рыгораўнай Ільіной-Шакулавай, дачкой нашага земляка, казачніка Рыгора Шакулава.
Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні другіх класаў гімназіі № 8 і сярэдняй школы № 25 г. Віцебска, было прымеркавана да 101-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка. Дзеці даведаліся аб жыцці і творчасці Р. Л. Шакулава і атрымалі ў падарунак яго кнігу казак і вершаў "Зелёное царство".






































