
Дзень адчыненых дзвярэй
- Details
- Створана 19.09.2011 11:52
15 верасня, у сваё прафесійнае свята, бібліятэка правяла Дзень адчыненых дзвярэй.
У праграму мерапрыемстваў былі ўключаны адкрыццё выставы творчых работ супрацоўнікаў і чытачоў бібліятэкі «Мир хобби: вышивка, вязание», прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў «Эра электронных книг», розныя акцыі і прэзентацыі.
У рамках Дня адкрытых дзвярэй чытальная зала нямецкай літаратуры правяла ўзнагароджанне найбольш актыўных чытачоў, а аддзел дзіцячай літаратуры – акцыю "Запішы сябра ў бібліятэку".
Для наведвальнікаў былі прадстаўлены кніжныя выставы, сярод якіх выстава-панарама новай літаратуры «Добро пожаловать в мир книги!», падрыхтаваная аддзелам абанемента і разгорнутая ля цэнтральнага ўвахода бібліятэкі; выстава-прагляд «Мир энциклопедий», якая дзейнічала ў агульнай чытальнай зале і прапанавала ўнікальныя выданні, такія як факсімільнае выданне кнігі «Святое Евангелие. Слуцк» (1582 г.), энцыклапедыю «Нобелевские лекции – 100 лет» у 62 тамах, што ўключыла лекцыі нобелеўскіх лаўрэатаў ў розных галінах навукі, аўтабіяграфіі лаўрэатаў, а таксама прамовы, сказаныя імі на ўрачыстых абедах.
Цэнтральным мерапрыемствам стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў расійска-беларускага конкурсу-фестывалю «Чытаем разам!», прысвечанага тэме «Чытаем Лерманатва, або Герой нашага часу».
На працягу дня ў бібліятэцы праводзіліся экскурсіі і агляды літаратуры.



































