
З Днём бібліятэк Беларусі!
- Details
- Створана 13.09.2011 12:49

Калектыў Віцебскай абласной бібліятэкі сардэчна віншуе сваіх калег, чытачоў і наведвальнікаў сайта са святам – Днём бібліятэк Беларусі!
Гэта свята адзначаецца ў знак глыбокай павагі да работнікаў бібліятэк – людзей, працавітасць, жыццёвая мэтанакіраванасць і высокі прафесіяналізм якіх дапамагае зберагчы і прымножыць інтэлектуальную і культурную спадчыну краіны. Гэта свята адзначаюць і тыя, хто захапляецца чытаннем і шануе кнігу.
Дарагія сябры! Шчыра жадаем у гэты святочны дзень новых ініцыятыў, смелых праектаў, новых творчых дасягненняў, падтрымкі і прызнання. Моцнага вам здароўя, гармоніі ў душы, дабрабыту і ўпэўненнасці ў заўтрашнім дні!


































