
Выстава-прагляд «Кнігі-юбіляры 2011 года – кнігі пакаленняў»
- Details
- Створана 13.09.2011 11:37
У агульнай чытальнай зале з 13 па 30 верасня пройдзе выстаўка-прагляд «Кнігі-юбіляры 2011 года – кнігі пакаленняў».
Юбілеі могуць адзначаць людзі, гарады, а могуць і кнігі. У кожнай з іх свой лёс, свой шлях да чытача. Кнігі можна параўнаць з зоркамі. Адна загарыцца, прамільгне — і тут жа пагасне, другая будзе свяціць вечна. Менавіта такія кнігі хочацца чытаць і перачытваць. Гэта яны становяцца нязменнымі, ніколі не старэючымі дапаможнікамі ўсё новых пакаленняў чытачоў.
Прадстаўленыя на выставе кнігі ўвайшлі ў скарбніцу літаратуры. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу кніг-юбіляраў 2011 года.


































