
Біябібліяграфічны паказальнік «Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта»
- Details
- Створана 25.10.2011 04:36
Выдадзены навукова-дапаможны біябібліяграфічны паказальнік, прысвечаны жыццю, творчасці і грамадскай дзейнасці актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народнай артысткі Беларусі Святланы Арцёмаўны Акружной.
Выданне ўключае аўтабіяграфічны нарыс, выказаванні дзеячаў культуры і мастацтва і бібліяграфічныя запісы на артыкулы і публікацыі аб жыццёвым і творчым шляху актрысы.
Бібліяграфічны паказальнік падрыхтаваны творчым калектывам Віцебскай абласной бібліятэкі и надрукаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі накладам у 100 асабнікаў.
Дапаможнік адрасаваны мастацтвазнаўцам, тэатральным крытыкам, краязнаўцам, гісторыкам, супрацоўнікам архіваў, музеяў, журналістам, студэнтам, бібліятэчным работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца тэатрам і творчасцю С. А. Акружной.


































