
Інфармацыйны веснік «Культурнае жыццё Віцебскай вобласці. Верасень»
- Details
- Створана 18.10.2011 08:44

У апошнія дзесяцігоддзі павышаецца ўвага да этнічных праблем, звязаных з пытаннямі мульцікультурнага ўзаемадзеяння. Таму сёння надзвычай актуальна гучаць даследаванні заканамернасцей развіцця этнасаў, адраджэння іх культуры, якая ўплывае на фарміраванне асобы ў цэлым. Адной з формаў развіцця міжкультурнага дыялога з'яўляецца фестывальны рух, які пачаў развівацца на рэгіянальным узроўні на рубяжы XX–XXI стагоддзяў, і набыў немалаважнае значэнне для развіцця культуры і эканомікі тэрыторый, умацавання прэстыжу, актывізацыі міжрэгіянальных кантактаў. Матэрыялы выпуска прапануюць агляд мерапрыемстваў, якія адбыліся 17 верасня ў г. Міёры ў рамках абласнога свята нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі", інфармацыю аб дзейнасці публічных бібліятэк вобласці па абслугоўванні поліэтнічнага насельніцтва і ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцей Прыдзвіння, а таксама рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс літаратуры "Нацыянальны склад насельніцтва Віцебскай вобласці".
"Культурнае жыццё Віцебскай вобласці" – штомесячны інфармацыйны веснік, разлічаны на сістэматычнае інфармаванне кіраўнікоў, супрацоўнікаў устаноў культуры і мастацтва горада і вобласці аб развіцці галіны культуры на Віцебшчыне. Выданне можа быць карысным спецыялістам інфармацыйных цэнтраў, культурна-асветных і музейных устаноў, краязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і іншым катэгорыям карыстальнікаў.
Пастаянная рубрыка "Хроніка падзей" уключае тэкставыя вытрымкі і аналітычна перапрацаваную інфармацыю, падрыхтаваную на аснове публікацый з гарадскіх, раённых газет Віцебскай вобласці і іх электронных версій за перыяд з 1 па 30 верасня 2011 года. "Хроніка падзей" таксама ўтрымлівае звесткі, атрыманыя з Беларускага тэатра "Лялька", Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага АМЦНТ, Цэнтра культуры "Віцебск", аддзела культуры Міёрскага райвыканкама, РМЦ НТ і КАР Талачынскага раёна, Бешанковіцкай, Верхнядзвінскай, Віцебскай, Гарадоцкай, Лёзненскай, Міёрскай, Пастаўскай, Полацкай, Сенненскай, Ушацкай, Чашніцкай, Шаркаўшчынскай, Шумілінскай раённых сетак бібліятэк, Аршанскай, Віцебскай, Наваполацкай і Полацкай гарадскіх сетак бібліятэк.
Рубрыка "Музеі і калекцыі" прысвечана выставачным экспазіцыям, якія дзейнічаюць у музеях Віцебска. На працягу верасня Мастацкі музей прадставіў сваім наведвальнікам шэраг цікавых праектаў. Матэрыялы навуковага супрацоўніка ВАКМ А. Крывенькай пазнаёмяць з выставай работ Уладзіміра Смерадзінскага "Вобразы пяцідзесятых" і Міхася Цыбульскага "Нататкі вандроўніка".
Матэрыялы выпуску даступныя для прагляду ў раздзеле "Інфармацыйна-метадычныя выданні".


































