
Цыкл выстаў "А на зямлі яго не згасне след"
- Details
- Створана 19.09.2011 11:10
Увазе наведвальнікаў сайта і чытачоў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе дзевятую выставу з цыкла "А на зямлі яго не згасне след", прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка Беларусі І. П. Мележа. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 18 верасня па 18 кастрычніка пад назвай "Дыялектыка нацыянальнага і агульначалавечага : проза Івана Мележа ў кантэксце літаратур".


































