
Бібліятэчны ўрок «Утульны кніжкін дом»
- Details
- Створана 19.09.2011 08:09
Першы восеньскі месяц заўсёды багаты на розныя асветніцкія святы – Дзень ведаў, Дзень беларускага пісьменства і друку, Дзень бібліятэк...
Напярэдадні Дня бібліятэк, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 15 верасня, супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры Фенчанка Н. В., Баталка І. І. і Шаўчэнка І. Н. і аддзела аўтаматызацыі Грыдзюшка Н. В. і Бондараў А. правялі бібліятэчны ўрок для навучэнцаў I і II курсаў Дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага пад назвай "Утульны кніжкін дом".
Бібліятэкары пазнаёмілі слухачоў з гісторыяй узнікнення і развіцця бібліятэк ад старажытнасці да сённяшніх дзён, пры дапамозе электроннай прэзентацыі было здзейснена завочнае падарожжа па Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна: прасочана яе мінулае, прадэманстраваны накірункі дзейнасці яе структурных падраздзяленняў і асаблівасці масавай работы на сучасным этапе.
Аповед пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, якая з'яўляецца своеасаблівай візітнай карткай рэспублікі і ў XXI стагоддзі набыла статус дзяржаўнага інфармацыйнага, сацыяпалітычнага і сацыякультурнага цэнтра, быў гарманічна дапоўнены праглядам фільма "Кристалл души".






































