
Інфармацыйны веснік «Культурнае жыццё Віцебскай вобласці. Жнівень»
- Details
- Створана 13.09.2011 11:44

Аддзел бібіятэказнаўства падрыхтаваў чарговы выпуск штомесячнага інфармацыйнага весніка "Культурнае жыццё Віцебскай вобласці", разлічанага на сістэматычнае інфармаванне кіраўнікоў, супрацоўнікаў устаноў культуры і мастацтва горада і вобласці аб развіцці галіны культуры на Віцебшчыне.
Пастаянная рубрыка "Хроніка падзей" уключае тэкставыя вытрымкі і аналітычна перапрацаваную інфармацыю, падрыхтаваную на аснове публікацый з гарадскіх і раённых газет Віцебскай вобласці за перыяд з 1 па 31 жніўня 2011 года. "Хроніка падзей" таксама ўтрымлівае звесткі, атрыманыя з аддзела культуры Міёрскага райвыканкама, Аршанскай, Бешанковіцкай, Браслаўскай, Віцебскай, Лепельскай, Міёрскай, Полацкай, Сенненскай, Чашніцкай, Шаркаўшчынскай, Шумілінскай раённых сетак бібліятэк, Віцебскай, Наваполацкай і Полацкай гарадскіх сетак бібліятэк.
Рубрыка "У цэнтры ўвагі" прысвечана асобным кірункам дзейнасці Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Артыкулы, падрыхтаваныя загадчыцай навукова-экспазіцыйнага аддзела Н. П. Варламавай "Масонская коллекция из собрания В. П. Федоровича" і старшым навуковым супрацоўнікам навукова-даследчага аддзела С. У. Салаўёвай «Усё ж было саматканае... Наріжала "цветам", "клеткам", "кругам"», знаёмяць з выставачнымі экспазіцыямі, якія сёння дзейнічаюць у музеі, а матэрыялы старшага навуковага супрацоўніка навукова-экспазіцыйнага аддзела В. М. Давідоўскай – з выданнем і прэзентацыяй фотаальбома "Віцебшчына ў 1941–1944 гг.: акупацыя і вызваленне".
Рубрыка "Юбілей" прапануе агляд мерапрыемстваў да 150-годдзя з дня нараджэння выдатнага акцёра, рэжысёра, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага, якія адбыліся 20 жніўня ў Глыбокім, артыкул краязнаўца Кліменція Кожана пра яго жыццёвы і творчы шлях, а таксама бібліяграфічны спіс літаратуры "І гарэць той славе..".
У рубрыцы "Артыкул месяца" змешчана публікацыя віцебскага краязнаўца Аркадзя Падліпскага "Библиотечная кража", прысвечаная эпізоду з жыцця выдатнага рускага бібліяфіла і архітэктара Васілія Іванавіча Сабольшчыкава (1813–1872), ураджэнца г. Віцебска.
Матэрыялы выпуска даступныя для прагляду з галоўнай старонкі сайта ў раздзеле "Інфармацыйна-метадычныя выданні".


































