
Міжнародны круглы стол «Сучасныя бібліятэкі: грані супрацоўніцтва»
- Details
- Створана 22.11.2012 13:41
У рамках пагаднення паміж абласнымі ўніверсальнымі бібліятэкамі прыгранічных тэрыторый дзяржаў-удзельніц СНД Пскоўскай універсальнай навуковай бібліятэкай і Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна рэалізуецца праект «Кніжныя масты».
Адным з мерапрыемстваў дадзенага праекта стаў прафесійны візіт супрацоўнікаў г. Пскова ў бібліятэкі г. Віцебска (20–22 лістапада). 21 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыўся Міжнародны круглы стол «Сучасныя бібліятэкі: грані супрацоўніцтва» з удзелам бібліятэчных спецыялістаў Пскоўскай АУНБ, Пскоўскай абласной бібліятэкі для дзяцей і юнацтва імя В. А. Каверына, Пскоўскай абласной спецыяльнай бібліятэкі для невідушчых і са слабым зрокам, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк ВНУ г. Віцебска, Віцебскага філіяла РНТБ, абласнога краязнаўчага музея, а таксама цэнтральных раённых бібліятэк г. Верхнядзвінска і г. Гарадка.







































