
Да Міжнароднага дня талерантнасці
- Details
- Створана 22.11.2012 15:48
16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасці. Да гэтага дня ў аддзеле дзіцячай літаратуры абласной бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная бібліятэчная выстава, а чытачы старэйшага школьнага ўзросту змаглі ацаніць ступень сваёй талерантнасці, прыняўшы ўдзел у анкетаванні.
У СШ № 12 бібліятэкары Ю. П. Далганава і Н. В. Ганчарова правялі з навучэнцамі размову «Урокі талерантнасці», разам з малодшымі школьнікамі здзейснілі падарожжа ў краіну «Талерантнасць», а бібліятэкар С. Б. Васільева правяла літаратурную гульню з вучням СШ № 26 для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.








































