
Прэзентацыя выдання “Витебск: первые дни войны”
- Details
- Створана 26.09.2011 12:27

20 верасня ў аддзеле беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя выдання "Віцебск: першыя дні вайны", складальнікам якога з'яўляецца вядомы краязнавец Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі. У кнігу ўвайшлі ўспаміны, архіўныя дакументы, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, якія асвятляюць падзеі першых 20 дзён Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе.
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Віцебскага абласнога савета ветэранаў Аляксандр Ягоравіч Сінкевіч, а таксама непасрэдныя сведкі ваенных падзей, жыхары Віцебска Барыс Львовіч Гінзбург і Ірына Навумаўна Гінзбург, якія распавялі прысутным пра ўбачанае і перажытае імі ў пачатку вайны.
Да мерапрыемства супрацоўнікамі сектара краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была падрыхтавана аднайменная выстава, якая выклікала вялікую цікавасць з боку ўдзельнікаў прэзентацыі.



































