
Відэа-ўрок «Гарады Германіі: гісторыя і штодзённасць»
- Details
- Створана 24.05.2011 10:39
23 мая супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы правялі відэа-ўрок "Гарады Германіі: гісторыя і штодзеннасць" у сярэдняй школе № 34 г. Віцебска.
Германія – краіна, дзе на параўнальна невялікай тэрыторыі знаходзіцца мноства выдатных гарадоў, якія славяцца старажытнымі замкамі, кляштарамі, палацамі, гатычнымі і барочнымі царквамі, унікальнымі музеямі, некаторыя з якіх займаюць першае месца ў свеце па багацці калекцый.
Сучасная Германія – адна з самых вялікіх і ўплывовых краін Еўропы, і яе гарады па ранейшаму ў цэнтры эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця Еўропы. Вучні адкрылі для сябе самабытны Мюнхен, казачны Брэмен, жамчужны Дрэздэн, кафедральны Кельн. Але найбольш поўную інфармацыю школьнікі атрымалі аб сталіцы Германіі – Берліне, горадзе-сімвале аб'яднання краіны, падзеленай калісьці на две часткі сцяной, аб горадзе з адметным знакам – мядзведзь, які намаляваны на гербе горада і сувенірах, аб горадзе, дзе нарадзіліся і тварылі такія геніі, як Дзюрэр, Гётэ, Бах і Гейнэ.





































