
Свята дзіцячай творчасці" Вясёлка дзяцінства "
- Details
- Створана 23.05.2011 10:33
20 мая, напярэдадні Міжнароднага Дня абароны дзяцей, аддзел дзіцячай літаратуры і аддзел бібліятэказнаўства і навуковых даследаванняў падрыхтавалі і правялі свята дзіцячай творчасці "Радуга детства".
У мерапрыемтве прнялі ўдзел чытачы аддзела дзіцячай літаратуры, дзеці супрацоўнікаў бібліятэкі, дзіцячая пісьменніца Маіна Бабарыка. Яркімі і запамінальнымі былі выступленні ўзорнага харэаграфічнага ансамбля "Рамонкі" і вакальна-эстраднай студыі "Серпанцін" Віцебскага абласнога аб'яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі, тэатральнага калектыву "Лучик" Віцебскага РДК Ноўкінскай сярэдняй школы. Артысты Беларускага тэатра "Лялька" падрыхтавалі міні-спектакль і правялі з дзецьмі майстар-клас па вырабе тэатральных лялек.
У фае бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава "Давайте читать, чтоб творить и мечтать!", на якой была прадстаўлена літаратура па дзіцячай творчасці з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі і выстава дзіцячых малюнкаў і вырабў чытачоў аддзела дзіцячай літаратуры абласнй бібліятэкі.
У праграме мерапрыемства было шмат віктарын, конкурсаў, гульняў, у якіх дзеці прымалі актыўны ўдзел, за што кожны з іх атрымаў салодкія прызы камбіната "Віцьба".








































