
Прырода памылак не даруе
- Details
- Створана 26.04.2011 08:35
Правядзенне актыўнай дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў значнай ступені павялічыла цікавасць да праблем экалогіі Віцебскай вобласці. Які стан рэк, азёр, лясоў Прыдзвінскага краю? Якім паветрам мы дыхаем, якой якасці ваду п'ем? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі ўзняты падчас акцыі "Прырода памылак не даруе", якая адбылася ў аддзеле белоарускай літаратуры.
Сёння экалагічныя праблем прэваліруюць над усімі іншымі праблемамі сучаснасці. Скандынаўскі вулкан, цунамі і землятрусы ў Японіі, навадненні ў Еўропе – вось яркія прыклады таго, наколькі кволы наш свет, і як у ім ўсё ўзаемазвязана. Правядзенне актыўнай дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў значнай ступені павялічыла цікавасць да праблем экалогіі Віцебскай вобласці. Які стан рэк, азёр, лясоў Прыдзвінскага краю? Якім паветрам мы дыхаем, якой якасці ваду п'ем? Гэтыя і многія іншыя пытанні былі ўзняты падчас акцыі "Прырода памылак не даруе", якая адбылася ў аддзеле беларускай літаратуры.
Старшы выкладчык кафедры экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя ВДУ імя П. М. Машэрава А. Лакатко і ўрач-валеолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя І. Барысава спыніліся на праблемах забруджвання прыроднага асяроддзя неачышчанымі бытавымі і прамысловымі адходамі, несанкцыянаваных звалак і ўзаемасувязі здароўя чалавека ад "здароўя" прыроды. На працягу ўсёй сустрэчы лейтматывам праходзіла думка аб шчодрасці беларускай зямлі. Толькі прырода не прымае спажывецкіх адносіг да сябе. Таму важна рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць прапанаваныя нам рэсурсы.


































