
Прэзентацыя даведніка «Краязнаўцы Віцебшчыны 2-й паловы XX - пачатку XXI ст."
- Details
- Створана 15.04.2011 07:18
14 красавіка ў аддзеле беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя першага бібліяграфічнага даведніка "Краязнаўцы Віцебшчыны 2-й паловы XX – пачатку XXI ст.".
Аўтар кнігі – Мікалай Васільевіч Півавар, кандыдат гістарычных навук, выкладчык Лужаснянскай школы-гімназіі-інтэрната для здольных і таленавітых дзяцей і ВДУ імя П. М. Машэрава, аўтар шэрагу манаграфій па краязнаўстве рэгіёна, даследчык старажытнай і сучаснай гісторыі Віцебшчыны.
Ва ўнікальным выданні сабрана біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра дзейнасць і лёс 570 чалавек – педагогаў, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў, журналістаў, музейных работнікаў, архівістаў, чыя прафесійная дзейнасць або сфера інтарэсаў звязаны са зборам, назапашваннем і захаваннем інфармацыі пра Віцебскі край. Сярод іх такія вядомыя імёны, як Анатоль Канапелька, Іна Абрамава, Людміла Хмяльніцкая, Аркадзь Падліпскі, Аляксандр Лісаў і многія іншыя.
Аўтар з натхненнем расказаў пра ідэю ўзнікнення кнігі, збор і сітэматызацыю матэрыялаў. Прысутныя з цікавасцю слухалі ўспаміны пра сустрэчы з краязнаўцамі Віцебшчыны, якія пражываюць не толькі на тэрыторыі вобласці, але і за яе межамі.
Сюрпрызам для аўдыторыі стаў відэазварот заснавальніцы сектара краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Нэлі Васільеўны Курсо, якая расказала пра вытокі развіцця бібліятэчнага краязнаўства ў Віцебскай вобласці.
Павіншаваць Мікалая Васільевіча з выхадам кнігі сабраліся сябры, калегі, студэнты, вучні гісторыка. Віншавальныя словы ў адрас Мікалая Півавара прагучалі ад Алега Васільевіча Куржалава, Людмілы Канстанцінаўны Нікіцінай, Сяргея Рублеўскага. Давід Сімановіч прадставіў экспромт, прысвечаны аўтару.
Паўтары гадзіны праляцелі як адно імгненне. Мікалай Півавар – выдатны субяседнік, і зацікаўленыя слухачы яшчэ доўга не адпускалі таленавітага даследчыка, які сваёй дзейнасцю ўносіць неацэнны ўклад ў развіццё краязнаўства Віцебшчыны.
Сюрпризом для аудитории стало видеообращение основательницы сектора краеведческой литературы и библиографии Нелли Васильевны Курсо, которая рассказала об истоках развития библиотечного краеведения в Витебской области.
Встреча проходила в теплой непринужденной обстановке. Поздравить Николая Васильевича с выходом издания собрались друзья, коллеги, студенты, ученики историка. Поздравительные слова в адрес Николая Пивовара прозвучали от Олега Васильевича Куржалова, Людмилы Константиновны Никитиной, Людмилы Владимировны Хмельницкой, Сергея Рублевского. Давид Симанович представил экспромт, посвященный «виновнику торжества».
Полтора часа пролетели как одно мгновение. Николай Пивовар – отличный собеседник и заинтересованные слушатели еще долго не отпускали талантливого исследователя, который своей деятельностью вносит неоценимый вклад в развитие краеведения Витебщины.






































