
Выстава-прагляд новых паступленняў "Кніжны калейдаскоп"
- Details
- Створана 06.04.2011 06:59
4-5 красавіка ў фае бібліятэкі адбылася выстава-прагляд новых паступленняў аддзела абанемента "Кніжны калейдаскоп". Выставу наведалі больш за 400 чалавек, якім было прапанавана звыш за 300 кніг рознай тэматыкі.
Асаблівую цікавасць выклікалі творы У. Аксёнава, Ю. Палякова, Д. Быкава, А. Чыжовай, І. Велембоўскай, Я. Вішнеўскага, А. Гавальды і інш.
Гістарычная літаратура была прадстаўлена рэдкімі выданнямі: Бэшем А. «Цывілізацыя Старажытнай Індыі", Делюмо Ж. «Цывілізацыя Адраджэння», Горскі А. «Рускае сярэднявечча», Саланевіч І. «Расія ў канцлагеры» і інш.
Выставу наведалі больш за 400 чалавек. Усе жадаючыя змаглі не толькі азнаёміцца з навінкамі літаратуры, але і пакінуць заяўкі на іх прачытанне.


































