
Урок-агляд “Крыніцы беларускай паэзіі: да Сусветнага дня паэтычнага слова”
- Details
- Створана 21.03.2011 13:35
21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Ініцыятарам стварэння гэтага свята стала сусветна вядомая арганізацыя ЮНЕСКА. Упершыню дзень паэтычнага слова адсвяткавалі 21 сакавіка 2000 года. І з таго часу Сусветны дзень паэзіі штогод адзначаецца шэрагам розных мерапрыемстваў.
Супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна сустрэліся з вучнямі 10-х класаў СШ № 2, прапанавалі ўрок-агляд "Крыніцы беларускай паэзіі: да Сусветнага дня паэтычнага слова" і пазнаёмілі старшакласнікаў з прыгожым светам беларускай паэзіі і беларускімі паэтамі-юбілярамі 2011 года.
]Пакуль яшчэ жывуць паэты,
Датуль даруюцца грахі.
І растаюць наўкол снягі,
Пакуль яшчэ жывуць паэты...
С. Патаранскі


































