
Выстава живопису С. Сотнікава "Паміж Псковам і Смаленскам"
- Details
- Створана 24.02.2011 10:26
24 лютага ў фае бібліятэкі адкрылася персанальная выстава жывапісу члена Саюза мастакоў Беларусі, скульптара Сяргея Мікалаевіча Сотнікава "Паміж Псковам і Смаленскам: эцюды з паездак".
У экспазіцыі прадстаўлены 23 работы мастака, якія выкананы на пленэрах у Пскове, а таксама падчас студэнцкага пленэра ў Смаленску (2010 г.).
Сяргей Сотнікаў нарадзіўся 14 красавіка 1969 года ў Магілёве. Скончыў мастацка-гррафічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працуе выкладчыкам ВДУ імя П. М. Машэрава.
Творчасць Сяргея Сотнікава шматграннае. Ён працуе з рознымі матэрыяламі і ў розных жанрах: скульптуры, жывапісе, дызайне. З'яўляецца ўдзельнікам выстаў у Беларусі, Расіі, Кітаі. На адкрыцці выставы мастацтвазнаўцы, мастакі, пісьменнікі, калегі-выкладчыкі адзначылі яго незвычайную працаздольнасць, крэатыўнасць мастацкага мыслення.




































