
Жывапіс Анатоля Каплана
- Details
- Створана 02.02.2011 06:20
30 студзеня ў Музеі Марка Шагала адбылося адкрыццё выставы вядомага яўрэйскага мастака Анатоля Каплана, дзе быў прадстаўлены альбом яго твораў са збораў калекцыянераў з Cанкт-Пецярбурга Ісаака і Людмілы Кушнір.
Уладальнікі спадчыны мастака перадалі ў дар віцебскаму музею 62 работы Анатоля Каплана. Калекцыянер Ісаак Кушнір і загадчыца аддзелам малюнка і акварэлі XVIII–XX стагоддзяў Рускага музея Наталля Козырава адзін з альбомаў падаравалі аддзелу літаратуры па мастацтве Віцебскай абласной бібліятэкі.
Выдатны майстар літаграфіі А. Каплан вядомы сваімі ілюстрацыямі да твораў класікаў яўрэйскай літаратуры, і перш за ўсё Шолам-Алейхема. У альбоме ўпершыню творчасць Каплана прадстаўлена з максімальнай паўнатой: акрамя шырока вядомых цыклаў літаграфій ў выданне ўключаны малюнкі, пастэлі, акварэлі, афорты, жывапіс, кераміка. Многія з работ ніколі не экспанаваліся і не былі апублікаваны.
СПАСЫЛКІ
1. Живопись Анатолия Каплана возвращается в Витебск [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://eajc.org/page16/news21641.html.
2. Новости культуры [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://museum.gomel-region.by/ru/news?id=469.
3. Российские коллекционеры подарили витебскому музею Шагала работы А. Каплана [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://news.tut.by/culture/213346.html.





































