
Агляд навінак літаратуры ў Віцебскім політэхнічным ліцэі
- Details
- Створана 21.01.2011 05:20
20 студзеня ў Віцебскім дзяржаўным політэхнічным прафесійным ліцэі адбылося сумеснае пасяджэнне метадычных камісій майстроў вытворчага навучання і выкладчыкаў будаўнічага аддзялення, на якім супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры прадставілі бібліяграфічны агляд навінак літаратуры.
Была прадстаўлена літаратура па будаўнічых дысцыплінах, дрэваапрацоўцы і мебальнай вытворчасці, вучэбна-метадычныя комплексы для выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін, даведачных выданняў па тэхналогіях будаўніцкай справы. Побач з кнігамі былі прадстаўлены электронныя выданні і ДАСТы.
Да мерапрыемства быў падрыхтаваны бібліяграфічны спіс літаратуры "Новые издания по строительству, поступившие в отдел экономической, технической и сельскохозяйственной литературы Витебской областной библиотеки".


































