
Выстава-прагляд "Чалавек і космас"
- Details
- Створана 12.04.2011 11:11
12 красавіка 1961 года... Гэтая дата назаўсёды ўвайшла ў гісторыю чалавецтва. Вясеннім ранкам магутная ракета-носьбіт вывела на арбіту першы ў гісторыі касмічны карабель "Усход" з першым касманаўтам Зямлі – грамадзянінам Савецкага Саюза Юрыем Гагарыным на борце.
Касмічны палёт доўжыўся 108 хвілін. У наш час, калі здзяйсняюцца шматмесячныя экспедыцыі на арбітальных касмічных станцыях, ён здаецца вельмі кароткім. Але кожная з гэтых хвілін была адкрыццём незнаёмага.
Палёт Юрыя Гагарына даказаў, што чалавек можа жыць і працаваць у космасе. Так з'явілася на Зямлі новая прафесія – касманаўт.
Для карыстальнікаў бібліятэкі агульная чытальная зала падрыхтавала выставу-прагляд літаратуры "Чалавек і космас", якая адбудзецца з 7 па 30 красавіка і аднайменны бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленнай на ёй. Увазе навадвальнікаў прапануем кароткі агляд кніг і часопісаў, якія ўключаны ў экспазіцыю.


































