
Бібліяграфічны спіс «Любовь и доброта спасут мир: к Международному дню инвалидов»
- Details
- Створана 28.11.2012 11:28
Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел прадстаўляе анатаваны бібліяграфічны спіс "Любовь и доброта спасут мир: к Международному дню инвалидов", які ўключае ў сябе бібліяграфічныя запісы на кнігі, аўтарэфераты дысертацый і артыкулы з тэматычных зборнікаў і перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць пытанні дзяржаўнай палітыкі, прававога становішча, сацыяльнай абароны і дапамогі, медыцынскай і прафесійнай рэабілітацыі, працаўладкавання інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь, Віцебскай вобласці і замежных краінах.
3 снежня наша краіна адзначае Міжнародны дзень інвалідаў. Урадам Рэспублікі Беларусь прымаюцца дзейсныя меры, накіраваныя на папярэджванне інваліднасці, паляпшэнне становішча людзей з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі, іх працоўную рэабілітацыю і адаптацыю з далейшай інтэграцыяй у грамадства і эканоміку.
Мэта дадзенага бібліяграфічнага спіса – азнаямленне шырокага кола чытачоў з літаратурай, якая ўтрымлівае інфармацыю аб праблемах інваліднасці ва ўсім свеце і пытанні аказання рэальнай дапамогі і псіхалагічнай падтрымкі людзям, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага здароўя.
Бібліяграфічны дапаможнік складаецца з пяці тэматычных раздзелаў: "Права и социальное положение инвалидов в Республике Беларусь и зарубежных странах", "Дети-инвалиды и их семьи (обучение, медико-психологическая, социальная реабилитация и адаптация, воспитание в семье)", "Инвалидность – не приговор (медико-социальная, профессиональная реабилитация и вопросы трудоустройства инвалидов)", "Необычные люди – обычная жизнь" і "Организация социальной работы с инвалидами".
Анатаваны бібліяграфічны спіс прызначаны для спецыялістаў дашкольных устаноў, педагогаў і сацыяльных работнікаў, якія кантактуюць з дзецьмі-інвалідамі і людзьмі, што маюць абмежаванні здароўя, студэнтаў педагагічных ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях педагога-дэфектолага, сацыяльнага педагога, бацькоў, што выхоўваюць у сям'і дзіця-інваліда, а таксама для шырокага кола чытачоў.


































