
Бібліяграфічны спіс «У опасной черты: ко Всемирному дню борьбы со СПИДом»
- Details
- Створана 28.11.2012 11:37
Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел прадстаўляе анатаваны бібліяграфічны спіс "У опасной черты: ко Всемирному дню борьбы со СПИДом", які ўключае ў сябе бібліяграфічныя запісы на кнігі, аўтарэфераты дысертацый і артыкулы з тэматычных зборнікаў і перыядычных выданняў, у якіх утрымліваюцца звесткі пра самую жахлівую хваробу ХХ і ХХI стагоддзяў – СНІД.
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Праблема "чумы ХХ стагоддзя" застаецца актуальнай для сусветнай супольнасці: колькасць хворых у свеце перавышае 65 мільёнаў чалавек, зарэгістравана больш за 20 мільёнаў лятальных зыходаў. Пераважная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных – гэта моладзь ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў, таму асабліва важна праводзіць са школьнікамі прафілактычную работу ў гэтым накірунку.
Мэта дадзенага бібліяграфічнага спіса – азнаямленне шырокага кола чытачоў з літаратурай, якая ўтрымлівае інфармацыю аб праблемах людзей, якія інфіцыраваны ВІЧ, і спосабах прафілактыкі гэтай смяротнай хваробы.
Бібліяграфічны дапаможнік складаецца з двух тэматычных раздзелаў: "Медицинские, социальные и правовые аспекты проблемы ВИЧ/СПИД" і "Уроки, сценарии и мероприятия".
Анатаваны бібліяграфічны спіс адрасаваны шырокаму колу чытачоў: медыцынскім і сацыяльным работнікам, педагогам навучальных устаноў, студэнтам педагагічных і медыцынскіх ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца гэтай тэмай.


































