
"Размаўляйце з кветкамі, і яны адкрыюць вам таямніцу"
- Details
- Створана 14.03.2011 15:28
14 сакавіка супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры прынялі ўдзел у пасяджэнні гарадскога клуба кветкаводаў.
«Разговаривайте с цветами, и они откроют вам тайну», – пад такім дэвізам адбылася чарговая сустрэча людзей, якія аб'яднаны сваім захапленнем, што прайшла ў гарадскім Цэнтры культуры і была прысвечана вясеннім работам у садзе, знаёмству з раяніраванымі на Віцебшчыне сартамі пладовых дрэў.
Для ўдзельнікаў клуба спецыялісты Віцебскай абласной бібліятэкі падрыхтавалі бібліяграфічны спіс літаратуры "Удивительный мир цветов" і правялі агляд новых кніг і часопісаў па садаводстве, агародніцтве і кветкаводстве.


































