
Творчая сустрэча з Уладзімірам Правілавым
- Details
- Створана 30.11.2012 10:10
28 лістапада ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках салона ОЛИ-Аrt адбылася сустрэча «Ода Высокай музыцы» з Уладзімірам Пятровічам Правілавым, музыкантам, педагогам, членам Праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэатам гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі «Сузор'е муз», адным з заснавальнікаў Міжнароднага музычнага фестывалю імя І. І. Салярцінскага
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з творчай біяграфіяй Уладзіміра Пятровіча, праслухалі музычныя ўрыўкі з выступленняў ансамбля салістаў «Класік-Авангард», таксама былі прадстаўлены электронная прэзентацыя і выстава дакументаў з фонду бібліятэкі, фатаграфіі з асабістага архіва У. П. Правілава.






































