
Гадзіна інфармацыі “Прававы лабірынт”
- Details
- Створана 04.12.2012 13:29
3 снежня супрацоўнікі аддзела "Публічны цэнтр прававой інфармацыі" правялі гадзіну інфармацыі "Прававы лабірынт" для студэнтаў 1-го курса юрыдычнага факультэта Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных зносін.
Загадчык аддзела Святлана Генадзьеўна Курсо расказала слухачам аб фондзе ПЦПИ, электронных рэсурсах, новых паступленнях кніжных і перыядычных выданняў па прававой тэматыцы, а таксама аб актуальных змяненнях у дакументах электроннай прававой базы даных "Эталон". Усім удзельнікам гадзіны інфармацыі былі прапанаваны буклеты з інфармацыяй аб рэсурсах Публічнага цэнтра прававой інфармацыі.



































