eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Літаратурная вечарына "Часоў жывая плынь"

30 лістапада 2010 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася літаратурная вечарына “Часоў жывая плынь”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння славутага і непаўторнага пісьменніка, імя якога залатымі літарамі ўпісана ў Вечную Кнігу Літаратуры – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел лаўрэаты абласной літаратурнай прэміі імя У.С. Караткевіча. Давід Сімановіч, гартаючы старонкі сваёй апошняй кнігі “Дневник осенних вечеров”, перанёс прысутных у далёкі 1958 год, калі лёс звёў яго на настаўніцкай нарадзе ў Віцебску з Уладзімірам Сямёнавічам. Акрамя таго, віцебскі паэт прапанаваў увазе гледачоў невядомыя нікому фотаздымкі з постаццю Караткевіча. Загадчыца кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П.М. Машэрава, кіраўнік студэнцкага літаратурнага гуртка “Зараначка”, паэтэса Вольга Русілка прыйшла на вечарыну з пераможцай літаратурнага конкурсу “На канікулы з Караткевічам” магістранткай Таццянай Дубоўскай, якая пазнаёміла ўсіх са сваімі паэтычнымі знаходкамі. Доктар гістарычных навук, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар манаграфіі “Уладзімір Караткевіч : праз гісторыю ў сучаснасць” Аркадзь Русецкі выступіў з паведамленнем “Уладзімір Караткевіч і сучасная беларуская мастацкая культура”.

Загадчыца літаратурнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Святлана Дашкевіч распавяла пра супрацоўніцтва беларускага пісьменніка-драматурга з калектывам тэатра, якое распачалося ў 1974 годзе. У той час на коласаўскай сцэне ажыццявіліся пастаноўкі п’ес Караткевіча “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі”. Артыстка тэатра Зінаіда Гурбо прадставіла на суд слухачоў маналог Беларусі са спектакля “Кастусь Каліноўскі” і прачытала вершы са спадчыны пісьменніка.

Старшы навуковы супрацоўнік аршанскага музея У. Караткевіча Вольга Пашковіч, якая, дарэчы, зусім нядаўна атрымала званне лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, пазнаёміла прысутных з дзейнасцю ўстановы і прэзентавала ўрыўкі з фільма “Водны шлях ад Оршы да Рагачова”, падкрэсліўшы, што менавіта гэтым маршрутам любіў вандраваць па Дняпры Уладзімір Сямёнавіч.

Намаганнямі супрацоўнікаў аддзела беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна падрыхтаваны і выдадзены анатаваны біябібліяграфічны паказальнік “Уладзімір Караткевіч у творах мастацтва”, прэзентацыя якога была зроблена падчас імпрэзы і прымеркавана да юбілею геніяльнага земляка.

Загадчыца абласнога Літаратурнага музея Святлана Казлова прапанавала акунуцца ў экспазіцыю “Старыя беларускія хронікі”, прысвечаную драматургічнай спадчыне пісьменніка.

Ажывілі ход мерапрыемства выступленне народнага ансамбля “Ліра”, які выканаў песню “На Беларусі Бог жыве” (сл. У. Караткевіча, муз. Н. Несцярэнкі) і інсцэніроўка паводле апавядання У. Караткевіча “Паляшук” у выкананні старшакласнікаў - удзельнікаў драматычнага гуртка віцебскай гімназіі № 2 (кіраўнік – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Э. І. Петрачэнка).