
Выстава “Вандроўкі ў Люцынку”
- Details
- Створана 01.12.2008 09:35
У аддзеле беларускай літаратуры да 200-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча наладжана выстава "Вандроўкі ў Люцынку", якая завяршае цыкл выстаў "Са шчодрай нівы Дудара". На выставе прадстаўлены матэрыялы пра фальварак Люцынка, у якім Дунін-Марцінкевіч пражыў 44 гады. Гэта былі гады яго творчых узлётаў і горкага расчаравання, маральнага задавальнення і ўпадку... Пра ўсё гэта памятае Люцынка.


































