
Выстава “Без памяці няма сумлення”
- Details
- Створана 08.05.2007 09:55
Да Свята Перамогі ў аддзеле беларускай літаратуры наладжана выстава "Без памяці няма сумлення". На выставе – зборнікі вершаў і апавяданняў, творы беларускіх паэтаў, новыя выданні, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, Перамозе, абаронцам Айчыны.
АБЕЛІСКІ
Жывём,
як светлай памяці зарок.
Дзе б ні было – у Гродна, а ці ў Мінску,
З нас кожны мае ціхі свой куток
І ў ціхім тым кутку – па абеліску.
Іх падымаць і ставіць ёсць каму...
Да помнікаў іду не са слязамі.
Калі вы маўчыцё,
то ўсё таму,
Што самае галоўнае сказалі!...
Я ведаю:
ёсць час скупы і горкі,
Ёсць міг,
калі у подзвігу сваім
Жывыя ўсё ж звяртаюцца да мёртвых
І мёртвыя адказваюць жывым!
Яўгенія Янішчыц


































