
Выстава «У імя праўды і памяці»
- Details
- Створана 18.06.2007 10:50
Сёлета спаўняецца 45 год з часу выдання аповесцей Васіля Быкава "Здрада" і "Трэцяя ракета".
У гэтых аповесцях праўда пра вайну на практыцы азначае праўду пра падазронасць, страх, цынізм, некампетэнтнасць і здрадніцтва, якія значна павялічылі і так складанае жыццё простых савецкіх людзей, што імкнуліся абараніць сваю айчыну.
У творах нямала асабіста перажытага, аўтабіяграфічнага, Васіль Быкаў падкрэсліваў, што многія персанажы маюць сваіх рэальных жыццёвых прататыпаў.
Аповесці прынеслі аўтару шырокую вядомасць. Храналагічна падзеі "Трэцяй ракеты" папярэднічаюць падзеям "Здрады", а героі – усё тыя ж звычайныя людзі працы, якіх час прымусіў кінуць звыклы для іх занятак і ўзяцца за зброю. Паводле В. Быкава, само існаванне кожнага беларуса было тады ўжо барацьбой. Там – мера трагедыі і нашай адказнасці.
Аддзел беларускай літаратуры прапануе ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі выставу "У імя праўды і памяці", прысвечаную гэтым творам. На выставе – матэрыялы аб жыцці і творчасці Васіля Быкава, выданні розных год.


































