
Да 10-годдзя часопіса
- Details
- Створана 02.07.2007 14:00
Навукова-метадычнаму і інфармацыйнаму выданню "Сацыяльна-педагагічная работа" (серыя "У дапамогу педагогу") споўнілася 10 год. Гісторыя і сусветны вопыт сведчаць: прафесіі "сацыяльны педагог", "прафесійны сацыяльны работнік" з цягам часу становяцца распаўсюджанымі, неад'емнай прыналежнасцю цывілізаванага грамадства, і галоўная мэта часопіса – садзейнічаць гэтаму. Часопіс двумоўны, захоўваецца мова аўтара. У ім друкуюцца артыкулы прызнаных вучоных, практыкуючых сацыяльных педагогаў, упраўленцаў. Змест матэрыялаў носіць тэарэтычны, метадалагічны, дырэктыўны характар.
У часопісе адлюстроўваюцца паведамленні аб рознага роду сацыяльна-педагагічных семінарах, акцыях, выставах і г.д.; прапануюцца практычныя задачы, якія маюць месца як у жыцці школы, так і ў сем'ях, соцыуме; падаюцца планы і праграмы, звязаныя з падрыхтоўкай сацыяльных педагогаў у ВНУ, арганізацыяй вытворчай практыкі студэнтаў, слухачоў курсаў і іншых; паведамленні інфармацыйна-азнаямленчага характару аб функцыянаванні рознага роду сацыяльна-псіхолага-педагагічных службаў за мяжой.
І гэта не ўвесь пералік друкуемых матэрыялаў. Адным словам, часопіс стане добрым дарадцам, сябрам і памагатым не толькі сацыяльным педагогам, але і ўсім катэгорыям педагогаў, якія ім зацікавяцца. Таму запрашаем вас наведаць аддзел перыядычнай літаратуры з 1 па 15 ліпеня і азнаёміцца з выставай-прэзентацыяй, прысвечанай юбілею выдання.


































