
Выстава «Імгненні жыцця»
- Details
- Створана 18.07.2007 14:50
У 2007 годзе спаўняецца 35 год з часу выхаду ў свет тэтралогіі Алены Васілевіч "Пачакай, затрымайся..." – кнігі, якую і сёння з аднолькавай цікавасцю чытаюць і дзеці, і дарослыя.
"Расці, Ганька", "Доля знойдзе цябе", "Новы свет", "Пачакай, затрымайся..." – аповесці добра вядомыя не толькі на Беларусі, але і за яе межамі. Кожны асобны твор – сюжэтна завершаны. Але ва ўсіх – адна галоўная гераіня – вясковая дзяўчынка Ганька Гурыновіч.
Тэтралогія "Пачакай, затрымайся..." ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1976).
У аддзеле беларускай літаратуры з нагоды юбілею гэтай кнігі наладжана выстава "Імгненні жыцця".


































