
Дабрачынная акцыя «Разам з кнігай – у новы год!»
- Details
- Створана 28.12.2012 15:30
Яркай, радаснай падзеяй для выхаванцаў Вялікалетчанскага дзіцячага дома стала навагодняя дабрачынная акцыя «Разам з кнігай – у новы год!», якую 27 снежня правялі ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
Мерапрыемства, прымеркаванае да Года кнігі, прайшло пры падтрымцы і ўдзеле Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», УУС Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага кандытарскага камбіната "Віцьба"». З прывітальным словам да гасцей і арганізатараў свята звярнулася начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ларыса Канстанцінаўна Аленская, якая падарыла дзецям кнігі пра гісторыю края. Тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры, стварыла вясёлую святочную атмасферу, а завяршылася свята ўручэннем салодкіх падарункаў ад кандытарскага камбіната «Віцьба».











































