
Выстава «Права: электронныя рэсурсы»
- Details
- Створана 15.01.2013 15:12
Са студзеня па люты 2013 года ў аддзеле «Электронная чытальная зала» будзе дзейнічаць выстава «Права: электронныя рэсурсы». Дыскі, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць найбольш значныя галіны права: канстытуцыйнае, грамадзянскае, спадчыннае, сямейнае, працоўнае, адміністрацыйнае, падатковае, зямельнае, крымінальнае, міжнароднае і інш. Экспазіцыя будзе цікавай для выкладчыкаў, студэнтаў, аспірантаў юрыдычных ВНУ і юрыстаў, якія пачынаюць кар'еру. Наведвальнікам сайта прадастаўляецца магчымасць азнаёміцца з аднайменнай on-line выставай.


































