
Творчая сустрэча з паэтам У. А. Сілкіным
- Details
- Створана 24.01.2013 14:37
22 студзеня ў абласной бібліятэцы ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве, які быў падпісаны паміж абласной бібліятэкай і міжнародным Інстытутам кіравання (г. Архангельск), адбылася творчая сустрэча «Кланяюсь в пояс дороге» з намеснікам старшыні Праўлення Маскоўскай гарадской арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі, старшынёй Камісіі па ваенна-мастацкай літаратуры СП Расіі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі РФ, заслужаным работнікам культуры РФ, кандыдатам педагагічных навук, паэтам Уладзімірам Аляксандравічам Сілкіным.
Уладзімір Аляксандравіч з'яўляецца аўтарам трыццаці пяці кніг вершаў, у тым ліку дзіцячых, эсэ, аўтарам больш за 400 тэкстаў песень, музычных альбомаў «Блокпост» і «Белый танец». Яго творы перакладзены на шэраг моў народаў Расіі, французскую, балгарскую, іспанскую і іншыя. Вершы паэта напоўнены любоўю да малой радзімы, яе людзей, яе някідкай, але прыцягальнай прыроды. Аматараў паэтычнага слова, якія прыйшлі на сустрэчу з паэтам, пакарылі мяккасць і лірызм, напеўнасць вершаў, якія блізкія да рускай фальклорнай традыцыі. Падчас сустрэчы гучалі песні на вершы паэта, быў паказаны відэафільм пра яго жыццё і творчасць. Па даручэнні кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Віктара Аляксандравіча Малашэнкі старшыня Віцебскага ГА «Рускі дом» А. Я. Герашчанка ўручыў Уладзіміру Аляксандравічу грамату за ўклад у развіццё рускай славеснасці і папулярызацыю рускай літаратуры. Пра значэнне творчасці аўтара для сучаснай літаратуры гаварыў і прарэктар па міжнародных, міжрэгіянальных адносінах міжнароднага Інстытута кіравання М. П. Собалеў. Паэт адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства і падарыў бібліятэцы свае кнігі.


































