
Дзень інфармацыі «Маладыя ў бібліятэчнай справе»
- Details
- Створана 25.01.2013 11:36
23 студзеня для студэнтаў 4-га курса гістарычнага факультэта завочнага аддзялення спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» супрацоўнікамі аддзела «Электронная чытальная зала» быў праведзены Дзень інфармацыі «Маладыя ў бібліятэчнай справе».
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава электронных рэсурсаў па бібліятэчнай справе, якая суправаджалася бібліяграфічным аглядам. З мэтай прасоўвання баз даных уласнай генерацыі і аддаленага доступу ўдзельнiкам была прадастаўлена інфармацыя аб базах даных, доступ да якіх ажыццяўляецца ў электроннай чытальнай зале.


































