
Інфармацыйная гадзіна «Навінкі сучаснага друку»
- Details
- Створана 28.01.2013 16:33
24 студзеня супрацоўнікі аддзела абанемента правялі інфармацыйную гадзіну «Навінкі сучаснага друку» для ўдзельнікаў клуба сталых людзей «Залаты ўзрост», створанага пры Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены навінкі кніжных і перыядычных выданняў. Слухачы азнаёміліся з творчасцю сучасных беларускіх і расійскіх аўтараў. Асаблівую цікавасць выклікалі кнігі Э. Р. Самусенкі «Беларусь и Отечественная война 1812 года», Л. П. Берыі «"Сталин слезам не верит". Личный дневник 1937–1941 гг.», а таксама часопісы «Караван историй», «Вокруг света», «Эхо планеты» і інш.


































