
Да Міжнароднага дня роднай мовы
- Details
- Створана 11.02.2013 11:05
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па прапанове ЮНЕСКА 21 лютага, у бібліятэцы адбылося адразу два мерыпрыемствы.
7 лютага прайшла творчая сустрэча з пісьменнікам, гісторыкам Уладзімірам Арловым, які прэзентаваў прысутным свае новыя выданні «Краіна Беларусь: ілюстраваная гісторыя» і «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае». Аўтар адказаў на шматлікія пытанні аб жыцці, творчасці і сучасным літаратурным працэсе. Усе жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф вядомага беларускага пісьменніка.
У фае бібліятэкі была разгорнута выстава-прагляд новых паступленняў кніг аддзела абанемента «Запрашаем у свет навінак». Выставу наведала больш за 400 чалавек. Чытачы змаглі не толькі азнаёміцца з навінкамі галіновай і мастацкай літаратуры беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў, але і атрымаць спадабаўшыяся кнігі на дом.


































