
Кніжная выстава на выніковым пасяджэнні калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама
- Details
- Створана 12.02.2013 13:57
11 лютага адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама па выніках работы за 2012 год.
Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу. У экспазіцыі была прадстаўлена літаратура, якая адлюстроўвае багатае тэатральнае, мастацкае і музейнае жыццё Прыдзвінскага краю. Акрамя таго, на выставе былі прадстаўлены бібліяграфічныя і інфармацыйныя выданні Віцебскай абласной бібліятэкі.


































