
Аглядная экскурсія «У свеце замежных моў»
- Details
- Створана 25.02.2013 13:53
21 лютага супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры і нямецкай чытальнай залы правялі аглядную экскурсію для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска».
Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння сектара замежнай літаратуры і нямецкай чытальнай залы, навейшымі інфармацыйнымі рэсурсамі на замежных мовах. Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены агляд дапаможнікаў па вывучэнні замежных моў на кампакт-дысках і DVD «Учебник в цифре: электронные ресурсы на иностранных языках».


































