
Прикоснуться к родному слову
- Details
- Створана 25.02.2013 15:50
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у аддзеле дзіцячай літаратуры прайшоў шэраг мерапрыемстваў па далучэнні дзяцей да чытання кніг на беларускай мове.
Былі падрыхтаваны дзве кніжныя выставы: «Міжнародны дзень роднай мовы» і «Гэты цуд завецца кніга». Бібліятэкар С. У. Яршова для вучняў 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска» правяла інтэлектуальную гульню «Родная мова – жывая крыніца», а ў ДУА «Дапаможная школа № 26 г. Віцебска» бібліятэкар С. Б. Васільева правяла громкія чытанні «Слава кніжцы беларускай».


































