
Дабрачынная акцыя «Вдруг появился друг»
- Details
- Створана 05.03.2013 08:58
Значным накірункам у рабоце аддзела дзіцячай літаратуры з'яўляецца духоўнае выхаванне дзяцей і моладзі. У лютым супрацоўнікамі аддзела былі праведзены ўрокі дабрыні і агляды кніг пра жывёл. Вынікам гэтай работы стала дабрачынная акцыя «Вдруг появился друг» па аказанні дапамогі Віцебскаму гарадскому прытулку для бяздомных жывёл. У акцыі прынялі ўдзел чытачы і супрацоўнікі ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна».
1 сакавіка ў Міжнародны дзень кошак вучні ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска» разам з бібліятэкарамі аддзела дзіцячай літаратуры перадалі сабраныя сродкі ў прытулак.


































